Секунда и тишина: с начала купального сезона в Беларуси утонуло 7...
Международный праздник «Вишнёвый фестиваль»
Участие в мероприятиях районного праздника «Квітней Глыбоччына»
Экскурсии в рамках летней трудовой практики
Информационно-просветительская акция «Шаг к успеху»
«День открытых дверей» в Глубокском отделе Департамента охраны
Посещение культурно-развлекательного мероприятия «Маша и...

   24 красавіка прайшло мерапрыемства “Біблія – найвялікшы здабытак духоўнай культуры чалавецтва”, арганізаванае настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Місюля Н.Э. “Гісторыкі” Цімафееў Іван і Сауліч Алеся  расказалі пра структуру Бібліі, яе ўплыў на развіццё нацыянальнага самавызначэння беларусаў.

   “Даседчыкі Бібліі” Яленскі Данііл і Васільева Валерыя паведамілі праасноўыя сюжэты і знакавых асоб.

   “Мастацтвазнаўцы” Татарыновіч Кацярына і Вавінская Анжаліка паразважалі пра ўплыў Бібліі на творы жывапісу.

   “Тэолагі ”Рабкоўскі Андрэй і Бервячонак Бажэна пазнаёмілі з ужываннем Бібліі ў праваслаўнай і каталіцкай богаслужбе.

   Артысты  школьнага лялечнага тэатра “Батлейка” разыгралі п’есу на біблейскі сюжэт “Цар Ірад”, а моладзевая група парафіі касцёла Найсвяцейшай Тройцы паказала сучасную інтэрпрэтацыю уваскрасення Ісуса Хрыста “Дэтэктыў”. У канцы сястра Людміла павіншавала ўсіх з цудоўным святам – Вялікаднем.