Секунда и тишина: с начала купального сезона в Беларуси утонуло 7...
Международный праздник «Вишнёвый фестиваль»
Участие в мероприятиях районного праздника «Квітней Глыбоччына»
Экскурсии в рамках летней трудовой практики
Информационно-просветительская акция «Шаг к успеху»
«День открытых дверей» в Глубокском отделе Департамента охраны
Посещение культурно-развлекательного мероприятия «Маша и...

   30 сакавіка ў Глыбоцкай раённай гімназіі адбыўся раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Вучні ў чатырох узроставых катэгорыях прадстаўлялі нашу ўстанову адукацыі на раённым этапе конкурсу: Саковіч Ангеліна (вучаніца 2 “Б” класа, настаўнік Ліля Л.А.), верш Я. Коласа “Дзед і зайчык”; Гайдук Софʼя (вучаніца 5 “В” класа, настаўнік Лукашэвіч Н.Ул.), верш Э. Агняцвет “Беражы зямлю і неба”; Сауліч Алеся (вучаніца 7 “Б” класа, настаўнік Місюля Н.Э.), верш П. Броўкі “Трубі, мой бор”; Клімава Аляксандра (вучаніца 9 “Б” класа, настаўнік Місюля Н.Э.), верш А. Куляшова “Балада аб чатырох заложніках”.

   Падводзячы вынікі, журы конкурсу адзначыла добрую падрыхтоўку юных чытальнікаў, падзякавала ім за ўдзел у конкурсе. Усе чытальнікі атрымалі дыпломы ўдзельнікаў конкурсу, а дзе вучаніцы нашай школы сталі прызёрамі: сярод навучэнцаў 5-6-х класаў 3 месца і дыплом 3-й ступені прысуджаны Гайдук Софʼі,  сярод навучэнцаў 7-8-х класаў 2 месца і дыплом 2-й ступені прысуджаны Сауліч Алесі.

Віншуем дзяўчынак і іх настаўнікаў з перамогай!